У Мінску сёння стартуе беларуска-французскі міжрэгіянальны бізнес-форум

30 ноября 2016

Такі праект праходзіць у нашай краіне ўпершыню. Яго мэта - актывізацыя гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва паміж рэгіёнамі дзвюх краін. Удзел у форуме дазволіць айчынным кампаніям не толькі прэзентаваць свае прапановы, але і правесці двухбаковыя сустрэчы з патэнцыяльнымі партнёрамі. Госці з Францыі - 50 прадстаўнікоў кампаній - наведаюць міністэрствы, канцэрны, прадпрыемствы па ўсёй Беларусі.

Падчас форуму чакаецца заключэнне кантракта на пастаўку ў Францыю 70-ці драўляных дамоў, створаных нашымі спецыялістамі. Таксама плануецца падпісанне пагаднення паміж Беларускім педагагічным універсітэтам і Вышэйшай школай выкладчыцкага складу і адукацыі Акадэміі Ліёна.