У Мінску сёння праходзіць IX Міжнародны форум прадпрымальніцтва

19 ноября 2019
Тут ужо вопытныя гульцы кансультуюць малады бізнес, міжнародныя эксперты выступаюць з майстар-класамі, а прадстаўнікі ўлады і прыватнага сектара абмяркоўваюць, як палепшыць механізм падтрымкі прадпрымальнікаў. Акрамя таго, форум - эфектыўная пляцоўка, каб прыцягнуць інвестараў. На імправізаванай алеі свае праекты прадстаўляюць больш  за дзясятак стартапаў. Практычна ўсе, вядома, прадстаўляюць IT-cферу. Курсу на камерцыялізацыю распрацовак прытрымліваюцца і ўдзельнікі конкурсу інавацыйных праектаў, які праводзіць Дзяржкамітэт па навуцы і тэхналогіях. 

Мерапрыемствы ў рамках Сусветнага тыдня прадпрымальніцтва прадоўжацца яшчэ некалькі дзён. Сярод іх  узнагароджанне лепшых прадпрымальнікаў і ўручэнне прэміі "Ментар года". Упершыню цырымонія  пройдзе не ў Мінску, а ў Брэсце.