У Мінску сёння адкрываецца міжнародная выстава "Белагра"

2 июня 2015

23 краіны пакажуць навінкі сельгастэхнікі і абсталявання, тэхналогіі для вытворчасці сельгаспрадукцыі, а таксама апошнія дасягненні ў галіне жывёлагадоўлі. Упершыню ў форуме прыме ўдзел ЗША. Самыя буйныя экспазіцыі - у Расіі, Кітая, Венгрыі і Германіі. Гэтым разам традыцыйны конкурс аратаяў пройдзе ўжо ў міжнародным фармаце.

Леанід Марыніч, першы намміністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі: "Навінка, якая будзе ў рамках гэтай выставы, "Белагра-2015", мы будзем праводзіць ушаноўванне рэгіёнаў па выніках аграпрамысловага комплексу 2014 года. Брэсцкая вобласць заняла першае месца. Там намінацыі наступныя: сярод абласцей, сярод раёнаў, сярод сельскагаспадарчых арганізацый. У Мінскай вобласці - Нясвіжскі раён перамог".

Выстава прадоўжыцца да 6 чэрвеня. У яе рамках адбудуцца тэматычныя форумы - "Белферма" і "Белпрадукт". Госці змогуць прыняць удзел у конкурсе-дэгустацыі.