У Мінску пройдзе пасяджэнне беларуска-швейцарскага дзелавога савета

26 ноября 2019
Сёння ў Мінску наконт  новых праектаў будуць гаварыць Беларусь і Швейцарыя. У сталіцы пройдзе пасяджэнне дзелавога савета дзвюх краін. Удзельнікамі са швейцарскага боку стануць некалькі дзясяткаў топ-менеджараў буйных фірм і прадпрыемстваў. Узначаліць групу Петэр Шпулер - кіраўнік холдынга "Штадлер" і буйны інвестар у беларускую эканоміку. Акрамя пленарнага пасяджэння прадугледжаны і двухбаковыя дзелавыя перамовы. Дарэчы, сёння ў нашай краіне працуюць ужо больш за сто прадпрыемстваў з удзелам швейцарскага капіталу.