У Мінску прайшла сустрэча Рыгора Рапоты з прэм'ер-міністрам Беларусі Андрэем Кабяковым

1 апреля 2015

Пасяджэнне саюзнага Савета міністраў плануюць правесці ў маі-чэрвені на тэрыторыі Расіі. Пра гэта сёння паведаміў Дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы. У Мінску прайшла сустрэча Рыгора Рапоты з прэм'ер-міністрам Беларусі Андрэем Кабяковым. Абмяркоўваліся розныя тэмы двухбаковага супрацоўніцтва. Адна з іх - правядзенне адзінай прамысловай палітыкі.

Заўтра Беларусь і Расія святкуюць Дзень яднання. Больш за 15 гадоў таму прэзідэнты дзвюх краін падпісалі дагавор аб стварэнні Саюзнай дзяржавы.