У Мінску прайшла прэм'ера першага беларуска-кітайскага недарожніка

23 мая 2013

Красовер барысаўскай зборкі быў прэзентаваны наведвальнікам міжнароднага аўтасалона.


Ці заваююць аўтамабілі з Паднябеснай беларускі рынак і як выглядаюць машыны новага пакалення, расказвае Уладзімір Каралёў.

Гучная прэзентацыя сабрала цэлы натоўп гледачоў і журналістаў каля павільёнаў з кітайскімі аўтамабілямі.

Сяргей Варывода, намеснік старшыні Беларускай навукова-прамысловай асацыяцыі, сустаршыня Беларускай асацыяцыі юрысконсультаў: Гадоў 10 таму іх было немагчыма ўбачыць у рамках любога інтэрнацыянальнага аўташоу, а сёння цяжка ўявіць без кітайскіх аўтамабіляў любое міжнароднае мерапрыемства такога ўзроўню. Кітайскі аўтапрам летась дасягнуў 20 млн штук і з'яўляецца самым вялікім рынкам у свеце.

Прасёк акно з Паднябеснай у Стары Свет брэнд Джылі. Менавіта гэтая кітайская кампанія ўпершыню паказала свае аўтамабілі спачатку на аўташоу ў Франкфурце, а затым і ў Дэтройце. Сёння ў Мінску дэбютаваў красовер барысаўскай зборкі. У 2010 годзе сусветна вядомы брэнд Вольва купляе кітайская кампанія Джылі, што дазволіла вытворцу выкарыстаць новыя тэхналогіі на сваіх новых аўтамабілях.
У першую чаргу гэта датычыцца бяспекі. Дзякуючы гэтай здзелцы распрацоўкі вядучых еўрапейскіх канцэрнаў зараз прымяняюцца і на кітайскіх аўтамабілях.

Штогод пазіцыі азіяцкіх аўтавытворцаў узмацняюцца. Яшчэ некалькі гадоў таму карэйскі аўтапрам не ўспрымалі сур'ёзна на сусветным рынку. Зараз гэтыя аўтамабілі моцна пасунулі еўрапейскія і паўночнаамерыканскія брэнды. Некаторыя эксперты запэўніваюць, што за найбліжэйшыя  гады штосьці падобнае адбудзецца і з кітайскімі вытворцамі.

Аляксандр Швец, старшыня навукова-прамысловай асацыяцыі Беларусі: Я прыемна здзіўлены, наколькі хутка развіваецца ўзровень якасці аўтамабілебудавання ў кітайцаў. З кожным годам ён становіцца на парадак вышэй.

Зараз доля кітайскіх вытворцаў у Беларусі не перавышае 1,5 працэнта. Аднак за найбліжэйшыя гады беларуска-кітайская кампанія плануе ўвайсці ў топ-10 найбольш папулярных аўтабрэндаў сярод беларусаў.