У Мінску прайшла канферэнцыя "Бізнес з Кітаем: інструкцыя экспарцёра"

16 мая 2017

Пра тэндэнцыі і перспектывы супрацоўніцтва з Кітаем, лагістыку і ўзаемны гандаль гаварылі сёння ў Мінску на канферэнцыі "Бізнес з Кітаем: інструкцыя экспарцёра".

Зараз пры дастаўцы тавару ўсё большую папулярнасць набывае чыгунка. Гэта напалову скарачае час у дарозе ў параўнанні з марскім транспартам, што выгадна для вытворцаў прадуктаў. Для продажаў на рынак Паднябеснай сертыфікаты атрымалі 34 малочныя прадпрыемствы Беларусі. У выніку за два месяцы выручка ад продажаў склала 600 тысяч долараў. Праз месяц-два мы гатовыя адгрузіць і першыя партыі ялавічыны.

Пасля першых продажаў партый ялавічыны ў Кітай Мінсельгасхарч гатовы адкрываць гэты рынак і для беларускіх вытворцаў мяса птушкі. Ёсць і жаданне атрымаць сертыфікаты на пастаўку ў Кітай рачной рыбы.