У Мінску прайшоў турнір бізнес-ідэй "Стартап года 2017"

16 декабря 2017

Ноу-хау беларускіх прадпрымальнікаў у галіне медыцыны, камп'ютарных тэхналогій, мабільных дадаткаў прыехалі ацаніць дзясяткі экспертаў з усяго свету. Пры гэтым яшчэ да пачатку прэзентацый некаторыя стартапы знайшлі сабе тут і новых інвестараў. Дзе ў найбліжэйшы час могуць з'явіцца маркетолагі са штучным інтэлектам, як беларускі дадатак для падарожжаў прывёў на конкурс знакамітага паляўнічага на стартапы са ЗША? За баталіямі на рынгу ідэй назіраў Ян Пашкевіч.

На іспытах такі электронны памочнік спісаць, вядома, не дасць, а вось падрыхтаваць да выпрабавання зможа. Далучэнне больш як 1000 школ краіны да віртуальнага свету - вынік працы аднаго з беларускіх стартапаў. Аблегчыць такая платформа не толькі вучобу, але і партфель - дзённік і ўсе падручнікі таксама перамясціліся па той бок экрана. Возьме сістэма на сябе і ролю персанальнага матыватара.

А вось лічбавы манетны двор - частка праекта стартапа Аляксандра і Вадзіма. IT-майстры пабудавалі з лічбы вялізны брэйн-рынг для сустрэчы гульцоў з усяго свету. Пры гэтым праходзяць інтэлектуальныя сутычкі па прынцыпе "Што? Дзе? Калі?" - віртуальныя манеты можна зарабіць толькі сваім розумам.

Дзясяткі такіх праектаў прапанавалі і на галоўным бізнес-супрацьстаянні "Стартап года - 2017".

Такі лічбавы маркетолаг - адзін з тых нешматлікіх праектаў, якія прайшлі ў фінал конкурсу. Адбіралі лепшых больш як з 150 ідэй. Тут старты бізнесменаў-пачаткоўцаў ацанілі інвестары з Ізраіля, ЗША, Літвы, Латвіі і Расіі.

З Сіліконавай даліны ЗША ў Мінск Вала Джэрдэса прывёў беларускі дадатак для падарожжаў. Менавіта гэтая распрацоўка расштурхала ўсіх канкурэнтаў на леташнім "Стартапе года". Зараз Вал - адзін з інвестараў праекта. Сёння гэтая распрацоўка ўжо на сусветным рынку.

У бізнес-накаўт сваіх канкурэнтаў сёлета адправілі распрацоўшчыкі медыцынскай сістэмы ацэнкі здароўя - тэхналогія па дыханні вызначае здароўе лёгкіх чалавека. Зараз пераможцы змогуць прапанаваць свой праект у Нью-Ёрку на сусветнай піяр-пляцоўцы для прадпрымальнікаў-пачаткоўцаў.