У Мінску прайшоў міжнародны інвестфорум у сферы нерухомасці для краін Паўночна-ўсходняй Еўропы

31 марта 2015

Больш як 2 сотні дэвелопераў, інвестараў і банкіраў. У Мінску ўпершыню прайшоў міжнародны інвестыцыйны форум у сферы нерухомасці для краін Паўночна-ўсходняй Еўропы. На працягу 2 дзён галоўнай тэмай была прывабнасць Беларусі для замежных інвестараў, якія з'ехаліся ў Мінск, каб абмеркаваць узаемныя інтарэсы.

Крэйг Сміт, арганізатар міжнароднага бізнес-форуму: "Вы развіваецеся вялікімі крокамі, у вас шмат інвестыцый. На рынку прысутнічаюць міжнародныя кампаніі, лагістычныя цэнтры. Таму мясцовыя беларускія кампаніі маюць патрэбу ў надзейнай падтрымцы. Для супрацоўніцтва неабходны дыялог, мы запрасілі больш як 60 замежных інвестараў, я спадзяюся, гэты форум будзе карысны ўсім".

Акрамя бізнес-форуму, які аб'яднаў адных з самых актыўных міжнародных і айчынных інвестараў і банкіраў, у Мінску ўпершыню прайшла цырымонія ўзнагароджання лепшых кампаній у сектары нерухомасці краін Паўночна-ўсходняй Еўропы.