У Мінску праходзіць V Беларуска-французскі бізнес-форум

26 октября 2018

Пагадненне аб супрацоўніцтве падпісалі Нацыянальны цэнтр маркетынгу і Асацыяцыя прадпрымальнікаў Францыі. Гэта дазволіць бізнес-колам знайсці новых партнёраў і павялічыць інвестыцыі ў беларускія фірмы і прадпрыемствы. Апошнім часам адзначаецца рост нашага экспарту на французскі рынак.

2 лістапада ў Парыжы прадстаўнікам найбуйнейшых французскіх кампаній прэзентуюць магчымасці гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва з нашай краінай.