У Мінску праходзіць абкатку электробус фармату міні

26 октября 2019
Больш манеўраная і кампактная версія экатранспарту (а яго даўжыня складае 9 метраў) у першую чаргу прызначана для курсіравання па невялікіх гарадах. Таму лінейка міні-электробусаў у асноўным будзе  пастаўляцца на экспарт. Першымі апрабуюць зручнасць і мабільнасць новых мадэляў жыхары Грузіі. У пачатку наступнага года восем міні-электробусаў адправяцца ў Батумі.

На адным зарадзе міні-электробус зможа праехаць амаль 200 кіламетраў і перавезці да 75 пасажыраў.