Беларусь мае права самастойна прымаць рашэнні наконт будаўніцтва атамнай электрастанцыі. Гэта заявіла дырэктар Нямецкага энергетычнага агенцтва сёння на Пятым Беларуска-германскім энергетычным форуме ў Мінску. На яе думку, калі ўвесь свет пачынае думаць пра экалагічнасць, дык ад аднаўляльных крыніц энергіі адмовіцца нельга. Аднак у параўнанні з традыцыйнымі яны патрабуюць вялікіх укладанняў. У сувязі з гэтым адзначаная работа, якая вядзецца ў краіне па развіцці аднаўляльнай энергетыкі. Да 2020 года долю такіх крыніц плануюць давесці да 5%.
Крысціна Хаферкамп, дырэктар Нямецкага энергетычнага агенцтва (Dena):
"Вядома, мы бачым, што атамная энергетыка больш нейтральная, чым выкарыстанне газу, вугля ў якасці энерганосьбіта. Безумоўна, кожная дзяржава павінна сама выбіраць у залежнасці ад сваіх нацыянальных пераваг, эканамічных магчымасцяў, як гэтае пытанне будзе вырашацца".
Кіраўнік Нямецкага энергетычнага агенцтва адзначыла, што каменціраваць пазіцыю Літвы ў гэтым пытанні лагічна самім літоўцам.













