У Мінску апублікавалі дарожную карту ад Арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця

16 марта 2017

Праект, які знізіць нагрузку на бізнес. У Мінску апублікавалі дарожную карту ад Арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця. Дакумент распрацоўвалі каля двух гадоў, эксперты вывучылі праблемныя пытанні, пасля чаго аб'ядналі вынікі ў 9 груп рэкамендацый. Напрыклад, дапамога юрыстаў і бухгалтараў павінна стаць больш даступнай. Асобны блок пытанняў аб развіцці дыялогу паміж уладай і бізнесам. Дарожная карта рэформ павінна павысіць канкурэнтаздольнасць бізнесу і эканомікі ў цэлым, упэўненыя эксперты.

Пётр Арушаньянц, дырэктар дэпартамента па прадпрымальніцтве Міністэрства эканомікі Беларусі: "Гэтыя рэкамендацыі сапраўды былі ўспрынятыя Міністэрствам эканомікі пазітыўна. Мы паспелі частку з іх уключыць у дзяржпраграму развіцця малога і сярэдняга прадпрымальніцтва на пяцігодку, а астатняе мы будзем рэалізоўваць у рамках нашай сённяшняй дзейнасці".

Уільям Томпсан, кіраўнік аддзела Еўразіі Арганізацыі па эканамічным супрацоўніцтве і развіцці: "Гэта першая ацэнка АЭСР за 20 гадоў. Мэта праекта - дапамагчы ўраду распрацаваць новую стратэгію ў галіне развіцця МСП, асабліва ў сувязі з развіццём сектара падання паслуг па падтрымцы прадпрымальніцтва".

Рэкамендацыі будуць рэалізаваныя на працягу трох гадоў.