Белдзяржуніверсітэт прадставіць каля 50 навукова-тэхнічных распрацовак на выставе EnergyExpo, якая пройдзе ў рамках форуму. Усяго будзе прадстаўлена прадукцыя больш як 320 кампаній. Прыкладна пятая частка выставы - замежныя экспаненты, у тым ліку прадстаўнікі Аўстрыі, Германіі, Італіі, Кітая, Літвы і Польшчы.














