У Мінску адкрыўся XVIII Беларускі энергетычны і экалагічны форум

15 октября 2013

Сёння ў Мінску адкрыўся беларускі энергетычны і экалагічны форум. Сёлета ў найбуйнейшай у СНД і Балтыі экспазіцыі прымаюць удзел больш за 360 экспанентаў. Прадэманстраваць найноўшыя распрацоўкі ў сферы энергазахавання, экалогіі і электронікі ў Мінск прыехалі кампаніі з амаль 2 дзясяткаў краін свету. Сярод іх Швейцарыя, Польшча, Кітай, ЗША, Фінляндыя і Германія.


Апроч выставы, для ўдзельнікаў і гасцей форуму пройдуць семінары і прэзентацыі. Спецыялісты абмяркуюць развіццё аднаўляльных крыніц энергіі.