Адкрыўся Беларускі энергетычны і экалагічны форум

9 октября 2018

Яго галоўная тэма - укараненне новых тэхналогій. На кірмашы інавацый прадэманстравалі 158 распрацовак. Сярод іх беларускія электравеласіпеды і электрасамакаты. Таксама гасцей выставы знаёмяць з новымі тэхналогіямі ў сістэме "разумны дом". Яшчэ да афіцыйнага адкрыцця форуму эксперты абмеркавалі Мэты ўстойлівага развіцця Беларусі ў сферы энергетыкі і экалогіі.