У Мінску адкрылі новы энергетычны аб'ект

25 марта 2016

Сёння ў сталіцы адкрылі новы энергетычны аб'ект - Старабарысаўскую падстанцыю напружаннем 110 кілават. Новая ўстаноўка дазволіць бесперабойна забяспечваць энергіяй адразу некалькі мікрараёнаў у Партызанскім і часткова Першамайскім раёнах горада. Усе яны размешчаны паблізу Нацыянальнай бібліятэкі. У першую чаргу гэта жылы комплекс "Маяк Мінска". Таксама падстанцыя павысіць надзейнасць электразабеспячэння на Усходзе, у Сцяпянцы і жылым комплексе «Магістр».

Інвестыцыі ў будаўніцтва новай падстанцыі склалі больш за 21 мільён еўра. У найбліжэйшы час у сталіцы рэканструююць яшчэ 5 такіх энергааб'ектаў. Усяго ж бесперабойную падачу электрычнасці жыхарам горада забяспечваюць 40 электрападстанцый такой магутнасці.