У Мінску адкрылася Міжнародная аптовая выстава-кірмаш "ХарчЭкспа-2016"

8 Лістапада 2016

Каля 220 экспанентаў з 10 краін - Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы, Грэцыі, Малдовы, Грузіі, Італіі. У Мінску сёння адкрылася 22-я Міжнародная аптовая выстава-кірмаш "ХарчЭкспа-2016". Упершыню да нас прыехалі вытворцы з Сірыі. Усяго зарэгістраваліся больш за 250 афіцыйных гасцей з розных краін свету, якія зацікаўлены ў пастаўках беларускіх прадуктаў харчавання, напояў і тавараў для харчовай індустрыі на свае нацыянальныя рынкі. Беларусь гатовая адгружаць свой тавар на рынкі Еўрапейскага саюза, Кітая і Афрыкі, пры гэтым захоўваючы высокія пазіцыі і ў суседняй Расіі.

У праграме выставы-кірмаша "ХарчЭкспа" - адукацыйныя семінары, конкурсы кандытараў, дэгустацыі і прэзентацыі навінак рынку харчовай індустрыі Беларусі. Сёння адкрыўся і Міжнародны хлебны салон.