У Мінску адкрылася міжнародная канферэнцыя Сусветнай асацыяцыі аператараў АЭС

30 мая 2017

Тарыфы на электраэнергію для прамысловасці пасля ўводу ў эксплуатацыю Беларускай АЭС могуць знізіцца на 30 %.

Гэта заявіў віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка падчас адкрыцця міжнароднай канферэнцыі Сусветнай асацыяцыі аператараў АЭС у Мінску. Згодна з планамі, тарыф зменшыцца на 3,4 цэнта. Зніжэнне сабекошту электраэнергіі вырашыць пытанні не толькі ў рэальным сектары эканомікі, але і зробіць больш плыўным пераход да 100-працэнтнай аплаты тарыфаў насельніцтвам.

Уладзімір Сямашка, намеснік прэм'ер-міністра Беларусі: "Мы плануем з пускам АЭС апусціцца з сярэдняга тарыфу 11,3 цэнта за кілават. Гэта вельмі высокі тарыф. Апусцімся да лічбы 7,9. Шмат гэта або мала. Гэта вельмі сур'ёзная зніжэнне. Расія плануе падысці да лічбы 7,5 і 7,8 і гэта не сённяшнія 6,5 у іх. Гэта будзе значна ніжэй, чым у Еўропе. Такі парог мы сабе паставілі і гэта абсалютна рэальна".

Уладзімір Сямашка таксама адзначыў, што ўжо завершаны стрэс-тэсты на Беларускай АЭС. Па іх выніках будзе падрыхтавана нацыянальная справаздача, якую пададуць у энергетычную камісію ЕС. Адзначым, гэта ўласная ініцыятыва Беларусі, каб яшчэ раз падкрэсліць адкрытасць атамнага праекта і гатоўнасць да дыялогу. Такую пазіцыю адзначаюць і ўдзельнікі сённяшняга форуму ў Мінску. Гэта больш як сотня спецыялістаў з 10 краін. У эксклюзіўным інтэрв'ю "Панараме" станоўчую ацэнку супрацоўніцтва з беларускімі атамшчыкамі выказаў і старшыня Сусветнай асацыяцыі арганізацый, якія эксплуатуюць атамныя электрастанцыі, Жак Рэгальда.

Канферэнцыя прадоўжыцца тры дні. Плануецца, што ўдзельнікі форуму наведаюць пляцоўку будаўніцтва Беларускай АЭС.