У Мінску абмяркоўваюць рэформу інвестыцыйнай палітыкі

2 октября 2015

У Мінску на гэтым тыдні эксперты сусветнага ўзроўню абмяркоўваюць рэформу інвестыцыйнай палітыкі. У Беларусь запрошаныя прадстаўнікі 18 краін з пераходнай эканомікай. Падзея для нашага рэгіёна больш як актуальная. Доля прамых замежных інвестыцый у свеце летась, паводле даклада ААН, паменшылася на 16%. У чэрвені ў Жэневе ЮНКТАД прапанаваў крокі па рэфармаванні, без якога, на думку экспертаў, складана працаваць у плюс. Магчымасці адмовы ад старой мадэлі інвесціравання абмеркавалі і ў Мінску.

Элізабэт Цюерк, прадстаўнік канферэнцыі ААН па гандлі і развіцці (ЮНКТАД): "Глабальны крызіс паўплываў у горшы бок на сітуацыю з прамымі замежнымі інвестыцыямі. У прыватнасці, іх колькасць паменшылася на 16%. Эканамічная і палітычная нестабільнасць, некаторыя сусветныя ўзрушэнні вельмі моцна паўплывалі на інвесціраванне. Аднак спецыялісты ЮНКТАД мяркуюць, што ў наступным годзе колькасць інвестыцый павялічыцца".

Летась Беларусь прыцягнула больш як 15 млрд долараў замежных інвестыцый. Як і ў ранейшыя гады, асноўная іх доля прыпадае на Расію - больш за палову. Далей ідуць Вялікабрытанія і Кіпр. Самымі прывабнымі для замежнага капіталу сталі транспартная галіна, гандаль і прамысловасць.

span>