Будучыню Еўразійскага эканамічнага саюза абмяркоўваюць у гэтыя дні ў Мінску. На завяршальным этапе знаходзіцца праект новага Мытнага кодэкса, які і стане асновай сістэмы мытнага рэгулявання. Сёння ў беларускай сталіцы пройдзе міжнародная канферэнцыя, прысвечаная стварэнню новага саюза. Плануецца, што на канферэнцыі падвядуць вынікі калегіі мытных службаў членаў Мытнага саюза, якая прайшла напярэдадні.
Таксама канферэнцыя будзе карысная і прадпрымальнікам, чый бізнес цесна звязаны з грузаперавозкамі паміж краінамі Мытнага саюза. У дыскусіях круглага стала актыўны ўдзел прымуць спецыялісты ў сферы мытнай справы.














