У Мінску абмяркоўвалі сусветныя практыкі і падыходы па вядзенні дзяржзакупак у рамках пагаднення СГА

3 сентября 2018

Прэферэнцыі на замежных рынках і пашырэнне геаграфіі продажаў для айчынных прадпрыемстваў, а таксама купля ў замежных кампаній без пасрэднікаў і пераплат. Пра гэта і не толькі гаварылі сёння ў Мінску прадстаўнікі дзяржорганаў і бізнес-саюзаў, эксперты СГА і Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця. Абмяркоўвалі сусветныя практыкі і падыходы па вядзенні дзяржзакупак у рамках пагаднення СГА. Размова і аб механізмах абароны нацыянальных вытворцаў пры ўступленні ў гандлёвую арганізацыю. Беларусь зараз актыўна вядзе перамовы аб далучэнні да СГА.

Аб нашых магчымасцях і рызыках з экспертамі пагутарыла Святлана Лук’янюк.

Сёння ў Мінску на семінары гаварылі аб эфектыўным кіраванні сістэмай дзяржзакупак. Толькі за мінулы год у Беларусі на іх пайшло 6 % ВУП. Гэта амаль 3 мільярды долараў. Грошы з дзяржказны. А значыць, пытанні празрыстасці працэдур і скарачэння ланцужка пасрэднікаў стаяць у аснове. Бо яны напрамую ўплываюць на эканомію сродкаў з бюджэту.

Сёлета ў нас прыняты і падпісаны Прэзідэнтам абноўлены Закон аб дзяржзакупках. Па новых правілах пачнем купляць ужо з сярэдзіны лета наступнага года, тым самым удасканальваючы ўсе механізмы правядзення тэндараў і абараняючы правы прадпрыемстваў, якія прапануюць свой тавар.

Разам з тым застаюцца пытанні куплі і продажу прадукцыі за межамі краіны. Як раз цяперашні семінар у Мінску - гэтае дзеянне на апярэджанне. Яшчэ да падпісання пагаднення аб дзяржзакупках з СГА мы абмяркоўваем механізмы абароны эканомікі і перавагі вялікага гандлю.

Ганна Караліна Мюлер, супрацоўнік па прававых пытаннях групы па дзяржаўных закупках СГА:

"Рынак дзяржзакупак важны для бізнесу, таму што ён, па-першае, вельмі вялікі і ў сярэднім у розных краінах ён складае 15 % ад ВУП. Па-другое, ён звязаны з буйнымі дзяржаўнымі інвестыцыямі ў сацыяльныя аб'екты: школы, бальніцы. І ад гэтага напрамую залежыць забеспячэнне людзей усім неабходным. І на гэта ўсё ідуць грошы з дзяржказны".

У чэрвені Беларусь атрымала статус назіральніка пры камітэце па дзяржзакупках СГА. Зараз гэта пляцоўка месца дыскусій і для нас, каб ацаніць, што атрымаем у выніку - усе плюсы і мінусы. Бо зараз Беларусь вядзе перамовы па ўступленні ў Сусветную гандлёвую арганізацыю, пасля гэтага заканамерным будзе пытанне аб падпісанні пагаднення з СГА па дзяржзакупках.

Таму галоўныя задачы на перспектыву - купляць танней звонку і абараніць свае найбольш уразлівыя сектары эканомікі. Пры гэтым пашыраць і прасоўваць экспарцёраў у новыя рэгіёны. І тут дакладны алгарытм дзеянняў. Важная і падрыхтоўка нарматыўнай базы або, як гавораць, працэс адаптацыі законаў з ЕАЭС з аднаго боку і СГА - з другога.

Пра гэта гавораць з тымі, хто ўжо купляе і прадае па законах пагаднення аб дзяржзакупках СГА, напрыклад, Арменія, і тымі, хто гатовы яго падпісаць - Расія і Кыргызстан. Сёння па такіх правілах працуюць 47 краін свету. У чым перавагі гэтага рынку, як на яго дасведчана выйсці - гэтаму і прысвечаны двухдзённы семінар у Мінску.