У Мінску знаходзіцца дэлегацыя з Нігерыі

30 июля 2013

З візітам у Мінску знаходзіцца дэлегацыя з Нігерыі на чале з першым дзяржміністрам замежных спраў. Запланавана сустрэча з кіраўніком беларускага МЗС Уладзімірам Макеем, падпісанне міжурадавага мемарандуму, і пройдзе першы раўнд беларуска-нігерыйскіх кансультацый. Таксама нігерыйская дэлегацыя наведае заводы МАЗ і МТЗ, правядзе перамовы з кіраўніцтвам гэтых кампаній.