У Мінску ўзнагародзілі лепшых прадпрымальнікаў краіны

21 ноября 2019

У чатырох намінацыях выбралі пераможцаў ад кожнай вобласці сумесным рашэннем мясцовых улад і Міністэрства эканомікі. Самых паспяховых адзначылі ў сферах вытворчасці і паслуг, а таксама сярод праектаў-пачаткоўцаў. Тытул ганаровага прадпрымальніка прысвоілі кампаніі, якая перамагае ўжо не першы раз. Нацыянальны конкурс стаў часткай Сусветнага тыдня прадпрымальніцтва, які ў гэтыя дні праходзіць у Беларусі. Замежныя эксперты адзначаюць спрыяльны дзелавы клімат, створаны ў нашай краіне. Сёння ў Беларусі працуе эфектыўны механізм падтрымкі малога і сярэдняга бізнесу. Першачарговая задача - дапамога прадпрымальнікам, якія вырабляюць тавары.