У Мінску пачынаецца ўшаноўванне перадавікоў АПК

9 февраля 2018

У гэтыя хвіліны ў Мінску пачынаецца ўшаноўванне перадавікоў аграпрамысловага комплексу.

Гэта працяг традыцыі на рэспубліканскім узроўні падводзіць вынікі працы ўсіх сфер АПК. На цырымонію запрошаныя больш за 400 чалавек: кіраўнікі гаспадарак, фермеры, перадавікі сельгасвытворчасці, вышэйшыя службовыя асобы, кіраўнікі міністэрстваў і ведамстваў, мясцовых органаў улады, лідары грамадскіх арганізацый. Плануецца, што Кіраўнік дзяржавы выступіць з прамовай, уручыць дзяржаўныя ўзнагароды і падарункавыя сертыфікаты лепшым працаўнікам сяла. Час абраны не выпадкова. На гэты момант ужо вядома, хто як спрацаваў у галіне ва ўсіх рэгіёнах. І самы час рыхтавацца да новага аграрнага сезона.

Падводзячы вынікі працы аграпрамысловага комплексу ў 2017, міністр канстатаваў, што зроблена галоўнае: гарантаваная харчовая бяспека дзяржавы. Унутраны рынак насычаны айчыннымі прадуктамі харчавання. Дынамічна развіваліся ўсе галіны раслінаводства і жывёлагадоўлі. Палепшыўся фінансавы стан большасці сельгаспрадпрыемстваў. Экспарт прадуктаў харчавання ўпершыню наблізіўся да лічбы пяць мільярдаў долараў. Засвоена амаль два дзясяткі новых рынкаў для паставак нашага харчавання.