У Мінску пачынае працу XVIII Беларускі энергетычны і экалагічны форум

15 октября 2013
На бліжэйшыя чатыры дні ў адну вялікую выставачную і адначасова дыскусійную пляцоўку ператворыцца сталічны футбольны манеж. Роўна апоўдні тут адкрыецца найбуйнейшая ў СНД і Балтыі экспазіцыя EnergyExpo. Сучасныя распрацоўкі і дасягненні ў галіне аўтаматызацыі, энергетыкі, энергазахавання, электронікі і абароны навакольнага асяроддзя - на выставе будзе паказана больш як 360 прадпрыемстваў і арганізацый з 18 краін свету.

А ўжо заўтра ўсе навінкі ў галіне энергетыкі спецыялісты абмяркуюць тут жа - на Беларускім энергетычным кангрэсе.