У Мінску пачала працу місія МВФ

18 апреля 2014

Мэта дадзенага візіту экспертаў - правядзенне кансультацый з беларускімі ўладамі. Сёння прабочая група мела зносіны з прадстаўнікамі Нацбанка краіны. У рамках праграмы stand by Беларусь атрымала ад МВФ пяць частак крэдыту на агульную суму 3 мільярды долараў. Новая праграма па выдзяленні крэдыту на дадзеным этапе не абмяркоўваецца.


Па выніках візіту ў Мінск эксперты фонду падрыхтуюць справаздачу для савета выканаўчых дырэктараў МВФ. Валютны фонд адзначае выключна пазітыў у супрацоўніцтве з Беларуссю. Наша краіна ў поўным аб'ёме і своечасова пагашае ўсе плацяжы па крэдыце, выконвае ўзятыя на сябе абавязацельствы ў рамках праграмы супрацоўніцтва.