У Мінску пачаў працаваць Беларускі прамысловы форум

20 мая 2014

Мерапрыемства гэта статуснае - штогод праводзіцца вясной пад патранажам урада. І з'яўляецца адным з найбуйнейшых у СНД форумаў у галіне навукова-тэхнічнага развіцця і сучасных тэхналогій. Цэнтральная падзея форуму - выстава Белпрамэнерга. На ёй вядучыя беларускія і сусветныя вытворцы прадэманстравалі рашэнні па паніжэнні энергаёмістасці для прадпрыемстваў самых розных маштабаў: ад невялікіх вытворчых цэхаў да буйных холдынгаў.



На працягу тыдня ў футбольным манежы ў рамках Белпрамфоруму пройдуць шматлікія прэзентацыі найноўшага абсталявання, канферэнцыі з удзелам замежных спецыялістаў.