У Мінсельгасхарчы запэўнілі, што праблем з грэчкай у краіне не будзе

12 ноября 2019

Праблем з грэчкай у Беларусі не будзе, запэўнілі ў Мінсельгасхарчы. Са свайго ўраджаю аграрыі вырабяць не менш за 10 тысяч тон круп. Таксама ёсць рэшткі з мінулага года, таму неўраджай у суседзяў, расіян, на ўнутраны рынак нашай краіны не паўплывае. І калі ў будучыні будзе патрэбнасць, колькасць пасяўных плошчаў адкарэкціруюць. У ведамстве падводзяць першыя вынікі ўраджайнага года. Больш чым на 4 % вырас экспарт нашых прадуктаў і пашырылася геаграфія паставак да 94 краін. Яшчэ 11 рынкаў у распрацоўцы.