У Міністэрстве адукацыі абмяркоўвалі развіццё моладзевага прадпрымальніцтва

30 ноября 2015

Развіццё моладзевага прадпрымальніцтва ў Беларусі сёння абмяркоўвалі супрацоўнікі Міністэрства адукацыі на кардынацыйным савеце па пытаннях моладзевай палітыкі. Размова, у прыватнасці, ішла аб стварэнні бізнес-інкубатараў па ўсёй краіне. Пакуль у гэтым кірунку лідзіруе Мінская вобласць. Акрамя гэтага калегі абмеркавалі перспектыву стартап-руху. Зараз Міністэрства адукацыі выдзяляе гранты на рэалізацыю трох самых паспяховых, на думку спецыялістаў, праектаў. Дарэчы, пераможцаў вызначылі падчас правядзення моладзевага форуму стартап-ідэй у Пінску.

Наталля Пшанічная, начальнік упраўлення па справах моладзі Міністэрства адукацыі Беларусі: "Вельмі важна для нас як для Міністэрства адукацыі - гэта даць прававое абгрунтаванне. Г.з., вельмі шматлікія бізнес-інкубатары ствараюцца, але сёння вельмі важна, каб гэта легла на паперу. Павінны быць нейкія палажэнні зацверджаны. На сёння гэта пытанне з'яўляецца найбольш актуальным".

Кардынацыйны савет праводзіць нарады па пытаннях моладзевай палітыкі 2 разы на год. Спецыялісты за гэты час аналізуюць матывацыю адораных беларусаў, а таксама кадравы патэнцыял краіны.