У міністэрстве эканомікі абмяркоўвалі сцэнарый далейшага развіцця супрацоўніцтва з Расіяй

22 апреля 2016

Прадстаўнікі профільных ведамстваў абапіраліся на Пасланне Прэзідэнта народу і парламенту, якое назвалі стратэгічным дакументам для эканамічнай палітыкі Беларусі. Ключавы кірунак - павышэнне эфектыўнасці інвестыцый і бюджэтных выдаткаў. Аб гэтым заявіў першы намміністра эканомікі нашай краіны Аляксандр Забароўскі. Улічваючы знешнія фактары, бакі разам выпрацоўваюць перспектывы. Калідор нафтавых цэн - 40-60 долараў за барэль - новая рэальнасць для Расіі на пяць гадоў. Беларусь пры планаванні галоўнага фінансавага дакумента за аснову брала калідор 30-35 долараў. І сёння гэта дае магчымасць выдаткам не перавышаць прыбыткі. А таксама планаваць трохгадовы бюджэт.

Аляксандр Забароўскі, першы намміністра эканомікі Беларусі: "І такім чынам будзе магчымасць фарміраваць бюджэтныя праграмы. Сёння мы бачым 20 дзяржпраграм. Пераход да бюджэтавання, арыентаванага на вынік, каб кожны бюджэтны рубель, кожная бюджэтная капейка, якая праходзіць праз дзяржпраграму, мела зваротную сувязь, каб мы бачылі, як выконваюцца паказчыкі эфектыўнасці па кожнай праграме".

Аляксей Ведзеў, намміністра эканамічнага развіцця Расіі: "Гэты год мы разглядаем як год адаптацыі і спадзяёмся, што зможам перайсці да эканамічнага росту ў другой палове 16 года, калі не будзе якіх-небудзь дадатковых знешніх шокаў. Калі яны будуць - для гэтага ў нас ёсць альтэрнатыўны сцэнарый - 25 долараў за барэль. Мы таксама пакідаем аптымізм, проста для гэтага спатрэбіцца дадатковы час. Можа паўгода".

Бакі ўпэўненыя, што такія сустрэчы ў рамках рабочых груп эканамічных ведамстваў Беларусі і Расіі неабходныя. Тут не толькі абмен меркаваннямі аб бягучай сітуацыі, але і прафесійны погляд на механізмы павышэння якасці прагнозаў.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя