У Міністэрстве праходзіць цырымонія падпісання пагаднення паміж Беларуссю і ЕАЭС

29 апреля 2016

У Міністэрстве замежных спраў праходзіць цырымонія падпісання пагаднення паміж Беларуссю і Еўразійскім эканамічным саюзам. Дакумент рэгулюе ўмовы знаходжання Суда ЕАЭС на тэрыторыі нашай краіны.

Дзмітрый Мірончык, начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі: "У Суд Саюза могуць звяртацца дзяржавы - члены Саюза ў выпадку, калі, на іх думку, органамі Саюза прынята неправамернае рашэнне па тым або іншым пытанні, альбо, калі палічаць, што іншымі дзяржавамі - членамі Саюза не выконваюцца палажэнні дзеючых у рамках еўразійскага інтэграцыйнага аб'яднання міжнародных дагавораў і дакументаў. У Суд Саюза таксама могуць звяртацца суб'екты прадпрымальніцкай дзейнасці ў тым выпадку, калі яны палічаць, што якое-небудзь правіла, устаноўленае ў рамках Саюза, закранае або парушае іх правы і законныя інтарэсы ў сферы прадпрымальніцкай і іншай эканамічнай дзейнасці".

Адзначым, заключэнне пагаднення з'яўляецца важнай падзеяй у развіцці і ўдасканаленні працэсаў еўразійскай інтэграцыі.