У Люксембург з'язджаюцца ўдзельнікі беларуска-еўрапейскага эканамічнага форуму

26 октября 2017

Ён пачне сваю работу ўжо заўтра. Галоўная мэта - стварыць эфектыўную рознаўзроўневую пляцоўку для наладжвання ўзаемадзеяння беларускіх крэдытна-фінансавых устаноў і суб'ектаў гаспадарання з еўрапартнёрамі. Удзел у форуме прыме прэм'ер-міністр нашай краіны. Андрэй Кабякоў ужо прыбыў у Люксембург. Гэты момант трапіў у аб'ектыў нашага карэспандэнта.

Наш карэспандэнт Вікторыя Сянкевіч будзе працаваць на форуме. Заўтра таксама запланавана сустрэча Андрэя Кабякова з прэм'ер-міністрам Люксембурга Ксаўе Бетэлем, камісарам ЕС па пытаннях еўрапейскай палітыкі суседства і пашырэння Іаханесам Ханам, а таксама прадстаўнікамі еўрапейскага бізнесу.  



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя