У Лондане Беларусбанк падпісаў крэдытнае пагадненне з Еўрапейскім інвестыцыйным банкам

22 Лістапада 2019
Сёння ў Лондане Беларусбанк падпісаў крэдытнае пагадненне з Еўрапейскім інвестыцыйным банкам на суму ў 85 мільёнаў еўра. За кошт гэтых сродкаў падтрымку атрымае сотня новых праектаў. Такое цеснае партнёрства з замежнымі фінансавымі арганізацыямі ўжо прыносіць свае вынікі.

Міхаіл Кулічкоў, выканаўчы дырэктар ААТ "ААБ Беларусбанк": "Падпісаўшы першае пагадненне з Еўрапейскім інвестыцыйным банкам, мы прыцягнулі крэдытныя рэсурсы і накіравалі іх на рэалізацыю перспектыўных праектаў малога і сярэдняга бізнесу ў галіне сельскай гаспадаркі, дрэваапрацоўкі, малочнай і харчовай прамысловасці.  Гэта дазволіла стварыць новыя вытворчасці, у тым ліку арыентаваныя на экспарт прадукцыі, а таксама стварыць дадатковыя рабочыя месцы".

Найбуйнейшы банк краіны гатовы даць малому і сярэдняму бізнесу максімальна выгадныя ўмовы. Падпісанае пагадненне павялічыць аб'ём прыцягнутых рэсурсаў да 110 мільёнаў еўра.