У сельскагаспадарчым комплексе "Астрошыцы" сабралі рапс з рэкорднай для гаспадаркі ўраджайнасцю

31 июля 2019

Амаль траціна ад плана ўбрана ўжо ў Лагойскім раёне. У сельскагаспадарчым комплексе "Астрошыцы", да прыкладу, сабралі з палёў рапс з рэкорднай для гаспадаркі ўраджайнасцю і  лепшым вынікам у раёне. Зараз аграрыі збіраюць ячмень, хутка пачнуць пшаніцу і жыта. Наталля Кузьміцкая працягне тэму.

Гэта ўжо другая ўборачная для экіпажа братоў Бацяноўскіх. Старэйшы Валерый кіруе ўсім працэсам, малодшы Сяргей у асістэнтах. У такім тандэме працаваць лягчэй і весялей. 

Пакуль сямейная каманда ні разу не падвяла - у полі бесперапынна. Бункер на 7 тон выгружаюць амаль кожную гадзіну. Імкнуцца да сваёй першай тысячы. Зараз збіраюць ячмень, хутка пачнуць абмалот азімых. 

Інтэнсіўныя тэхналогіі - своечасовае ўнясенне мікраўгнаенняў, якія ахоўваюць расліны ад хвароб і пустазелля - далі свае вынікі. Збожжа мае высокія хлебапякарныя якасці. Зараз галоўнае ўбраць хутка і без страт. 

Таму абавязкова ў гэтыя гарачыя дні побач з экіпажамі ўборачнымі і экіпажы пажарнай службы. 

Сабраць ураджай збожжа ў гаспадарцы “Астрошыцы” плануюць да 10 жніўня. Усё, акрамя аўса, прададуць на Мінскі камбінат хлебапрадуктаў. Дзе залатое зерне перапрацуюць у муку, камбікорм і макароны.