Арыгінальныя мадэлі для новых рынкаў. У лінейцы МТЗ з'явіліся машыны класа люкс з нехарактэрным колерам капота - белым - і новым экалагічным стандартам. Гэта варыянт для экспарту ў краіны Еўрапейскага саюза. Вялікія перспектывы і ў самай папулярнай мадэлі трактара МТЗ-82. Яе выпускаюць ужо амаль 40 гадоў. А нядаўна машына прайшла глыбокую мадэрнізацыю для больш камфортнай і выніковай работы саміх трактарыстаў.
Мікалай Зязетка, галоўны канструктар ААТ "МТЗ": "Усталяваная святлатэхніка святлодыёдная, усталяваныя святлопаглынаючыя шыбы, у кабіне можна ўсталёўваць па заказе сядзенні з пнеўмападвескай, якая рэгулюецца пад вагу аператара, ёсць кандыцыянер, магчымая ўсталёўка і клімат-кантролю".
Яшчэ адзін напрамак - вытворчасць спецтэхнікі. Гэта машына, якая перавозіць рабочых і абсталяванне ў шахтах на вялікай глыбіні. У перспектыве яна будзе запатрабавана, напрыклад, на новых прадпрыемствах Беларуськалія ў Петрыкаве і Слаўкалія ў Любанскім раёне.
Андрэй Гардзейчык, галоўны канструктар па спецтэхніцы ААТ "МТЗ": "Машына прызначаная для дастаўкі экіпажа ў забой у калійнай рудні. Месціць 22 чалавекі. З канструктыўных асаблівасцяў: рухавік з паветраным астуджэннем, масты закрытага тыпу, бо там агрэсіўнае асяроддзе. Экспартны патэнцыял вялікі - можа працаваць і ў РФ, і ў РБ".
Таксама стратэгічна важны напрамак не толькі для экспарту, але і сумесных зборачных вытворчасцяў - краіны СНД. Мінскі трактарны завод адкрывае новую зборачную пляцоўку ў казахстанскім горадзе Кустанай.
У лінейцы МТЗ з'явіліся машыны класа люкс
1 июня 2020