У лясгасах Беларусі тэсціруюць электронную сістэму ўліку драўніны

16 марта 2020
Забяспечыць рацыянальнае выкарыстанне зялёных рэсурсаў, а таксама стаць эфектыўным метадам барацьбы з незаконным вывазам ляснога фонду  заклікана электронная сістэма ўліку драўніны. Зараз яе тэсціруюць у лясгасах Беларусі. Сістэма ўяўляе сабою мабільны дадатак. Дзякуючы доступу да смартфона і камп'ютара кантроль за драўнінай ажыццяўляецца ў любыя ўмовы надвор’я і на ўсіх этапах - ад высечкі на лесасецы да дастаўкі спажыўцу. Аб новых тэхналогіях у дзеянні Аляксандр Лучонак (відэа).