У. Кухараў: Пасля будаўніцтва БелАЭС у краіне будзе дастаткова сваёй электраэнергіі

22 ноября 2018

Адзіны тарыф на электраэнергію для насельніцтва плануюць увесці ў наступным годзе. Гэта будзе спрыяць яе максімальнаму выкарыстанню ў жылых дамах, паведаміў віцэ-прэм'ер падчас рэспубліканскага семінара па павышэнні эфектыўнасці будаўнічага комплексу. Па словах Уладзіміра Кухарава, пасля будаўніцтва БелАЭС у краіне будзе дастаткова сваёй электраэнергіі. Яе можна будзе танна пастаўляць у любых аб'ёмах.

Пераход ад газу і максімальнае выкарыстанне электрычнай энергіі паўплывае на кошт жылых дамоў: будзе менш выдаткаў на інфраструктуру, адпаведна прагназуюць паніжэнне цаны за квадратны метр. Акрамя таго, Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва ініцыіруе адмову ад аўкцыёнаў, калі размова ідзе наконт індывідуальнай жылой забудовы. Прапаноўваюць увесці механізм долевага будаўніцтва.

Дзмітрый Мікулёнак, Міністр архітэктуры і будаўніцтва Беларусі:

"Прапануем прынцып заключэння дагавораў долевага будаўніцтва распаўсюдзіць на індывідуальнае будаўніцтва - гэтак жа, як ён рэалізуецца ў шматпавярховай забудове. Мы мяркуем, што нашым дзяржаўным забудоўшчыкам без аўкцыёну будуць давацца зямельныя ўчасткі. Яны будуць фарміраваць там забудову і рэалізоўваць кватэры розным катэгорыям грамадзян".

Па словах міністра, ведамства ўжо працуе над адпаведным дакументам. Заўтра гэтая і іншыя прапановы абмяркуюць падчас другога дня семінара.