Узяць сімвалічную планку - 140-мільённую тону чорнага золата здабылі беларускія нафтавікі. Знакавая лічба супала з 55-годдзем Беларуснафты - у лютым у 1966 годзе быў падпісаны загад аб стварэнні прадпрыемства. А ўжо праз год здабылі першы мільён тон беларускага чорнага золата. Дзякуючы сучасным тэхналогіям нашым нафтавікам атрымліваецца здабываць так званую цяжкую нафту.
Зараз у Беларусі распрацоўваюцца 64 радовішчы нафты і газакандэнсату. Усе яны размешчаны ў межах Прыпяцкага прагібу.













