У Клімавіцкім раёне пабудуюць комплекс па вытворчасці мяса індычкі

20 сентября 2018

З закладкі памятнай капсулы ў Клімавіцкім раёне стартаваў адзін з найбуйнейшых беларуска-літоўскіх інвестпраектаў - будаўніцтва комплексу па вытворчасці мяса індычкі. Кошт - амаль 50 мільёнаў еўра. Гэта будзе поўны цыкл ад гадоўлі птушкі да паглыбленай перапрацоўкі. Гэта вынік выканання даручэнняў Прэзідэнта Беларусі, якія далі Магілёўскаму аблвыканкаму. Новая вытворчасць створыць амаль 200 новых рабочых месцаў.

Віктар Некрашэвіч, намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама: "Аб'ём вытворчасці, які будзе гадавы, - каля 10 000 тон мяса перапрацоўвацца. Гэта ўжо больш, чым у Лідзе, і больш, чым у Літве, - на іх прадпрыемствах разам узятых. Гэта сапраўды дасць штуршок развіццю ўсходняга рэгіёна Магілёўскай вобласці".

Плануецца пабудаваць амаль 30 ферм. Прадукцыя будзе пастаўляцца на ўнутраны рынак і ў краіны Еўрасаюза.