У Кітайска-беларускім індустрыяльным парку - новы рэзідэнт

11 января 2017

Кампанія "САС Індастрыял" плануе ў нашай краіне пачаць вытворчасць радыятараў. Прадукцыю будуць пастаўляць на экспарт. Інвестпраект на суму 16 мільёнаў долараў будзе рэалізоўвацца ў два этапы. Будаваць прадпрыемства гатовыя ўжо сёлета, другі этап запланаваны да 2020. У выніку з'явяцца 180 новых рабочых месцаў. Адначасова з прыходам новага рэзідэнта "Вялікі камень" вымушана пакінуць іншая кітайская кампанія "Цзюй Сінь Солад", якая мела намер наладзіць вытворчасць соладу. Эксперты ўстанавілі, што прапанаваная інвестарам тэхналогія не можа гарантаваць бяспеку палётаў у Нацыянальным аэрапорце Мінск. Таму кампаніі прапанавалі іншы ўчастак.