З двухдзённымі візітам беларускі лідар наведае Кішынёў па запрашэнні свайго малдаўскага калегі Мікалая Цімофці.
У гэтыя хвіліны Кішынёве стартуе Беларуска-малдаўскі бізнес-форум. Мерапрыемства будзе праводзіцца пад эгідай гандлёва-прамысловых палат дзвюх краін. Нашу краіну прадставяць больш як 40 прадстаўнікоў кампаній, Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, Мінсельгасхарчу і Міністэрства гандлю. Тавараабарот Беларусі і Малдовы толькі летась склаў больш чым 350 мільёнаў долараў.
Таксама сярод удзельнікаў форуму кіраўнікі і прадстаўнікі МАЗа, Беларускай нафтавай кампаніі, МТЗ, Белшыны і іншых.














