У Кішынёве абмяркоўвалі перспектывы беларускага бізнесу

24 сентября 2014
Сёння ў Кішынёве абмяркоўвалі перспектывы беларускага бізнесу ў сувязі з падпісаннем Малдовай дагавора аб асацыяцыі з ЕС. Перад афіцыйным візітам Прэзідэнта Беларусі ў сталіцу Малдовы прыляцела беларуская бізнес-місія. У першай палове дня ў Палацы Рэспублікі 40 дырэктараў буйных прадпрыемстваў без пасрэднікаў дамаўляліся аб прасоўванні тавараў і паслуг на рынкі сваіх краін. Найлепшыя перспектывы - у беларускіх прамыслоўцаў. Амкадор, Штадлер і МТЗ у Кішынёве гаварылі аб кааперацыі прадметна.


Да канца года Малдова падпіша пагадненне аб асацыяцыі з Еўрасаюзам і ўстановіць зону свабоднага гандлю з Турцыяй. Магчымасцямі 600-мільённага рынку Малдова гатова падзяліцца з Беларуссю.

Па выніках беларуска-малдаўскага бізнес-форуму боку падпісалі шэраг кантрактаў і пагадненняў. У прыватнасці, гатоўнасць павялічыць аб'ёмы паставак гарадской пасажырскай тэхнікі ў Малдову пацвердзіў ААТ Штадлер Мінск.