У гаспадарцы "Прагрэс-Верцялішкі" дзённы намалот дасягае больш як паўтары тысяч тон

4 августа 2017

Пакуль надвор'е спрыяе якаснай уборцы, аграрыі спяшаюцца максімальна сабраць збожжа. Самыя ўрадлівыя палі ў Гродзенскай вобласці - тут з гектара ўбіраюць амаль 44 цэнтнеры хлеба. Так, у знакамітай гаспадарцы "Прагрэс-Верцялішкі" дзённы намалот дасягае больш як паўтары тысяч тон. Сёлета тут выпрабавалі ўласную новую лінію па перапрацоўцы рапсавага алею.

Іван Галавенка, галоўны аграном СВК "Прагрэс-Верцялішкі":

"Калі, напрыклад, каму-небудзь прадаваць рапс, а потым купляць у іх рапсавы алей, то гэта ў два разы даражэй, чым перапрацоўваць самім. Павялічылі плошчы пад рапс, каб як раз збалансаваць кормы па бялку. Каб не купляць дарагі сланечнікавы шрот, каб як мага менш траціць валюты на дабаўкі і забяспечыць бялковымі дабаўкамі свае кормы".

Побач з сучасным зернесушыльным комплексам плануюць запусціць і ўласны камбікормавы завод. Так гаспадарка зможа забяспечыць неабходнымі кармамі жывёлагадоўчыя фермы.