У Казахстане адбудзецца Нацыянальная выстава Беларусі

5 июня 2013

Экспартныя магчымасці беларускіх кампаній, лагістычны патэнцыял і навукова-тэхнічныя распрацоўкі будуць прадстаўленыя на Нацыянальнай выставе Беларусі ў Казахстане. Форум пройдзе ў найбліжэйшыя 4 дні ў Астане. У яго рамках запланаваныя перамовы прадстаўнікоў дзелавых колаў дзвюх краін. Таксама чакаецца падпісанне кантрактаў на пастаўку прадукцыі і аказанне паслуг.