Беларусь гатова выступіць партнёрам Казахстана ў развіцці аграрнай сферы. Гэты кірунак стане ключавым для нарошчвання супрацоўніцтва Мінска і Нурсултана. Аб яго перспектывах сёння гаварылі ва ўрадзе. Казахстан - адзін з нашых прыярытэтных партнёраў у АПК. Тавараабарот у гэтай сферы толькі за апошнія 5 гадоў вырас у 4 разы. Але краіны разлічваюць на большае. Казахстан робіць стаўку на развіццё сельгасвытворчасці і перапрацоўку прадукцыі, беларускія аграрны вопыт і тэхналогіі будуць тут карысныя.
Стварэнне ў Казахстане сумесных прадпрыемстваў па перапрацоўцы малака
На парадку дня стварэнне на тэрыторыі Казахстана сумесных прадпрыемстваў па перапрацоўцы малака. Гэта адкрывае доступ прадукцыі на вялікі кітайскі рынак.













