У Казахстан адправяцца 500 машынакамплектаў “Гомсельмаш”

29 ноября 2017

Выгадны кантракт на палях бізнес-форуму падпісаў сёння “Гомсельмаш”. Ужо ў найбліжэйшыя дні ў Казахстан адправяцца пяць сотняў машынакамплектаў, якія ператворацца ў сучасныя камбайны на зборачнай вытворчасці ў горадзе Кастанай. Гомельская збожжаўборачная тэхніка закрые палову патрэбнасці Казахстана і складзе канкурэнцыю іншым вытворцам на еўразійскім рынку.

Ігар Караткевіч, першы намдырэктара дэпартамента рэгіянальных продажаў ААТ "Гомсельмаш": "Па-першае, гэта дае загрузку нашаму прадпрыемству. Па-другое, рынак традыцыйна цікавы не толькі "Гомсельмашу", але і іншым сусветным вытворцам. Сёння мы канкурыруем на гэтым рынку з расійскімі вытворцамі, і з заходнімі. Але кантракт дазволіць заняць долю рынку 50 працэнтаў. І гэта можна назваць поспехам".

Першая прамысловая партыя беларускіх камбайнаў сабрана на зборачнай вытворчасці ў Казахстане ў 2008 годзе. І сёння ў АПК нашага партнёра па Еўразійскім эканамічным саюзе задзейнічана больш за тры тысячы камбайнаў сумеснай зборкі.