У індустрыяльным парку "Вялікі камень" пабудуюць чыгуначны тэрмінал

4 ноября 2019

Мінск можа стаць перспектыўным транспартным вузлом паміж Азіяй і Еўропай. У наступным годзе ў Кітайска-беларускім індустрыяльным парку "Вялікі камень" пачнецца будаўніцтва чыгуначнага тэрмінала. Акрамя лагістычнай функцыі - размеркавання транзітных грузаў у краіны "Шаўковага шляху" - праект прывабіць і новых рэзідэнтаў. Сёння ў Парку 55 міжнародных кампаній. А гэта 620 рабочых месцаў, таму развіццю сацыяльнай сферы надаецца асаблівая ўвага.

Ужо сёння праектуюць новы раён, разлічаны на 6 тысяч чалавек. Пабудуюць школы, дзіцячыя садкі, паліклінікі. Невыпадкова сёлета індустрыяльны парк "Вялікі камень", паводле версіі адразу трох міжнародных выданняў, прызнаны лепшым праектам ініцыятывы "Адзін пояс і адзін шлях".