У індустрыяльным парку "Вялікі камень" да канца года плануюць адкрыць беларуска-кітайскі інавацыйны цэнтр камерцыялізацыі навукова-тэхнічных дасягненняў. Тут будуць развіваць фундаментальную і прыкладную навуку, створаць бізнес-інкубатар. Плануецца, што ў інавацыйным цэнтры сваю лабараторыю адкрые і буйная кітайская аэракасмічная карпарацыя.
Неўзабаве на тэрыторыі індустрыяльнага парка запрацуе і сумесны беларуска-кітайскі завод па вытворчасці каробак перадач. Тут змогуць збіраць да 10 тысяч адзінак за год. Прадукцыя прадпрыемства будзе пастаўляцца не толькі на ўнутраны рынак, але і экспарт.
У індустрыяльным парку "Вялікі камень" плануюць адкрыць беларуска-кітайскі інавацыйны цэнтр камерцыялізацыі навукова-тэхнічных дасягненняў
28 сентября 2020













