У Гродне пройдзе пасяджэнне Еўразійскага міжурадавага савета

8 сентября 2015
Удзел у ім прымаюць прэм'ер-міністры Беларусі, Арменіі, Кыргызстана, Расіі і Казахстана. Запланаваны таксама шэраг двухбаковых сустрэч. Так, Андрэй Кабякоў правядзе перамовы з кіраўніком урада Казахстана. На пасяджэнні размова пойдзе аб каардынацыі ў прамысловай палітыцы краін ЕАЭС, фарміраванні адзінага рынку паслуг. Таму асабліва цікавай з'яўляецца прэзентацыя пілотнага праекта маркіроўкі некаторых відаў тавараў з ужываннем RFID-тэхналогій. Чакаецца і падпісанне Пагаднення аб каардынацыі дзеянняў па абароне правоў на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці.